Лыжнік Сяргей Далідовіч — на Еўрарадыё (відэа)
У адным з нядаўніх інтэрв'ю 44-гадовы беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч сказаў, што хоча завяршыць кар'еру. Федэрацыя паспяшалася адлічыць яго са зборнай — нягледзячы на тое, што ветэран паказвае вынікі, лепшыя за ўсіх іншых спартоўцаў.
Але Сяргей хоча застацца ў зборнай і ўзяць удзел у Алімпійскіх гульнях 2018 года — сёмых у сваёй кар'еры. Грошы на падрыхтоўку спартовец збіраецца сабраць з дапамогай краўдфандынгу. Але як на гэта адрэагуюць чыноўнікі? І чаму ўвогуле беларуская лыжная школа ў заняпадзе, а лепш за ўсіх "катаюцца" спартоўцы, якія трэніруюцца асобна ад зборнай? Пра гэта пагаварылі з Сяргеем Далідовічам.