Яшчэ ў двух расійскіх спартоўцаў выявілі допінг, Расія пазбавілася золата
Расійскія спартсмены і Яўген Усцюгаў (другі злева) / Reuters
Расійскія біятланісты Яўген Усцюгаў і Святлана Сляпцова прызнаныя вінаватымі ва ўжыванні забароненага допінгу.
Усе вынікі і дасягненні Яўгена Усцюгова, паказаныя ў перыяд з 27 жніўня 2013 года па канец сезона 2013/2014 анулююцца. Гэта датычыцца ўсіх медалёў, ачкоў і прызоў. У тым ліку і вынікаў Усцюгова на Алімпіядзе-2014, калі ён заваяваў залаты медаль у эстафеце, паведамляе ТАСС.
Што тычыцца Святланы Сляпцовай, то алімпійская чэмпіёнка Алімпіяды-2010 прызнана вінаватай у выкарыстанні забароненага допінгу. Залаты медаль за Алімпіяду-2010 яна пакіне сабе, паколькі парушэнні ў допінгу выяўлены з 2013 па 2017 года.
У выніку допінгавага скандалу зборная Расіі пазбавілася першага месца ў медальным заліку зімовых Алімпійскіх гульняў-2014 у Сочы. Цяпер першае месца займае зборная Нарвегіі, на другім — зборная Канады. А Расія апынецца толькі на трэцім.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.