Беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч атрымае медаль Алімпіяды ў Сочы

Беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч атрымае медаль Алімпіяды ў Сочы

Беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч праз тры гады атрымае бронзавы медаль Алімпіяды 2014 года ў Сочы. Гэта здарылася пасля таго, як камісіяй Міжнароднага алімпійскага камітэта былі дыскваліфікаваныя за допінг двое расійскіх спартсменаў — Аляксандр Лягкоў і Максім Вылегжанін, якія па выніках гонкі на 50 км ўзялі адпаведна золата і срэбра. Спачатку быў дыскваліфікаваны Лягкоў, і Вылегжанін атрымаў залаты медаль. 9 лістапада стала вядома, што яго адбяруць. Далідовіч быў у лыжным марафоне пятым, цяпер жа падняўся на трэці радок.

Сяргей Далідовіч не выключае, што бронзавы алімпійскі медаль ён выставіць на аукцыён. Яшчэ раней ён даведаўся, што прызавых за ўзнагароду не атрымае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі