Украінская біятланістка атрымае прызавыя за другое месца на Алімпіядзе ў Сочы

Украінская біятланістка атрымае прызавыя за другое месца на Алімпіядзе ў Сочы

Украінскай біятланістцы заплацяць за другое месца, якое яна атрымала пасля нядаўняй дыскваліфікацыі расійскіх біятланістаў за допінг на Алімпіядзе-2014 у Сочы.

Прэзідэнт федэрацыі біятлону Украіны Уладзімір Брынзак распавёў ua.tribuna.com, што біятланістка Віта Семярэнка атрымае грошы за другое месца: "Можа, не ў гэтым годзе, але ў наступным — дакладна яна атрымае грашовую кампенсацыю — розніцу ў выплаце паміж другім і трэцім месцам".

А вось беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч, які цяпер апынуўся на трэцім месцы ў забегу на 50 кіламетраў, ніякіх прызавых за бронзу не атрымае. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве спорту, калі стала вядома, што Далідовіч перамясціўся на прызавое месца. Як распавялі Еўрарадыё ў Міністэрстве спорту Беларусі: "Украіна — незалежная дзяржава, яна робіць тое, што лічыць патрэбным. У нас нічога наконт выплаты прызавых не змянілася".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі