Падчас сённяшняга выбуху ў Валгаградзе загінула 5-гадовае дзіця

Напярэдадні выбух адбыўся на чыгуначным вакзале, загінулі 17 чалавек, дзясяткі былі параненыя. Падчас сённяшняга выбуху ў перапоўненым тралейбусе загінулі 14 чалавек, дзясяткі людзей атрымалі раненні, многія знаходзяцца ў цяжкім стане.



Як інфармуе РІА "Новости", праваахоўнікі заявілі, што паводле папярэдніх звестак, сярод загінулых падчас выбуху ў тралейбусе было 5-гадовае дзіця. Двое 16-гадовых падлеткаў атрымалі траўмы і шпіталізаваныя. Акрамя таго, у рэанімацыі знаходзіцца параненае немаўлятка.
 

Фота — ria.ru, Reuters
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі