Беларусы падчас тэрактаў у Валгаградзе не пацярпелі

Нагадаем, паводле апошніх звестак, падчас тэрактаў у расійскім горадзе загінулі 33 чалавекі. 15 з іх загінулі падчас выбуху ў тралейбусе ў панядзелак, 18 — падчас выбуху ў нядзелю на чыгуначным вакзале. 65 чалавек шпіталізаваныя з траўмамі рознай цяжкасці, сярод іх — дзеці. Агулам падчас тэрарыстычных атак пацярпелі 106 чалавек.

Беларускія дыпламаты адсочвалі сітуацыю ў Валгаградзе і высветлілі ў праваахоўнікаў, што сярод пацярпелых і загінулых няма грамадзян нашай краіны. Аднак падкрэсліваецца, што інфармацыя папярэдняя, адзначае тэлеканал АНТ.

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі