Акадэмік расказаў, колькі каранавірус жыве на масцы, адзенні і грошах

Акадэмік расказаў, колькі каранавірус жыве на масцы, адзенні і грошах

Акадэмік Расійскай акадэміі навук, першы намеснік старшыні камітэта Дзярждумы РФ па адукацыі і навуцы, былы кіраўнік Расспажыўнагляду Генадзь Анішчанка распавёў interfax.ru пра тое, колькі жыве COVID-19 на тых жа медыцынскіх масках. Паводле яго слоў, на ўнутранай іх частцы вірус жыве чатыры дні, на вонкавай — да сямі дзён. На адзенні ён гіне за суткі. Анішчанка спасылаецца на дадзеныя даследаванняў навукоўцаў з Ганконга.

"Пры 37 градусах цяпла вірус гіне на другі дзень, — працягвае расповед Генадзь Анішчанка. — Пра 56 градусах цяпла — праз паўгадзіны, пры павелічэнні тэмпературы да 70 градусаў — час інактывацыі 5 хвілін".

Спецыялісты прыйшлі да высновы, што на гладкіх паверхнях COVID-19 актыўны даўжэй. А вось на сурвэтках ці папяроснай паперы яго ўжо няма праз тры гадзіны. На шкле, як і на банкнотах, вірус гіне на чацвёрты дзень.

Анішчанка звярнуў увагу на такі факт: "Вірус стабільны пры плюс 4 градусах Цэльсія, а 4 градусы — гэта тэмпература лядоўні, там ён добра захоўваецца". Што да слоў Аляксандра Лукашэнкі пра карыснасць у змаганні з каранавірусам лазні, то акадэмік трымаецца іншай думкі. Паводле яго слоў, паход у лазню ад COVID-19 не вылечыць, а калі інфекцыя ўжо ёсць, то для чалавека лазня будзе шкодная. Для здаровага ж чалавека яна карысная ў любым выпадку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі