Актывістаў кампаніі "Гавары праўду!" адпусцілі без пратаколаў
Пра гэта БелаПАНу паведаміў актывіст кампаніі Юрый Алейнік. На вул. Залатая Горка пецярых чалавек, якія былі ў майках "Гавары праўду", затрымаў спецназ.
Усіх іх адвезлі ў Савецкі РАЎС і адпусцілі праз 3 гадзіны без складання якіх-кольвечы пратаколаў.
Да затрымання група з 25 актывістаў ускладала кветкі ахвярам сталінскіх рэпрэсій у парку Чалюскінцаў, на Вайсковых могілках ваярам ІІ Сусветнай вайны, а таксама Купалу і Коласу.