Алексіевіч пералічыла $5 тыс на стварэнне музея Алеся Адамовіча

Алексіевіч пералічыла $5 тыс на стварэнне музея Алеся Адамовіча

Нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Святлана Алексіевіч пералічыла абяцаныя ёй 5 тысяч долараў на стварэнне музея Алеся Адамовіча ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці.

Сбор сродкаў на стварэнне такой установы пачаўся ў лістападзе 2016 года пасля таго, як у Магілёве прайшоў круглы стол “Музей Алеся Адамовіча: супрацоўніцтва грамадскасці і ўлады”. Падчас гэтага мерапрыемства быў створаны грамадскі савет пры абласной арганізацыі “Таварыства беларускай мовы”, задачай якога з’яўляецца арганізацыя працы па збору грошай. У зачытаным на круглым стане лісце вітанні ад пісьменніцы Святланы Алексіевіч было сказана, то яна пералічыць на стварэнне музея 5 тысяч долараў. Такім чынам, Алексіевіч выканала сваё абяцанне.

Пра пералічэнне сродкаў БелаПАН паведаміла ініцыятарка круглага стала, журналістка газеты “Звязда” Нелі Зігуля. Таксама яна сказала, што грошы пералічыла і дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім.

У бліжэйшы час павінен прайсці тэндэр на стварэнне праектна-зметнай дакументацыі для рэстаўрацыі будынка ў пасёлку Глуша, дзе плануецца стварыць музей. На гэта трэба 12 тысяч рублёў. На сёння ёсць 11,5 тысячы рублёў.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі