Аляксандр Глеб атрымаў траўму падчас матчу Кубка Англіі
Беларускі легіянер “Бірмінгема” пашкодзіў нагу ў першым тайме матча Кубка Англіі супраць “Шэфілд Уэнсдэй”.
Замест яго на поле выйшаў Дэвід Бэнтлі. Матч скончыўся перамогай "Бірмінгема" з лікам 3:0.
Галоўны трэнер “Бірмінгема” Алекс Макліш пасля матчу выказаў надзею на тое, што траўмаваны хаўбэк неўзабаве акрыяе. З яго словаў, Аляксандр Глеб у раздзявалцы моцна кульгаў, у яго, напэўна, ёсць праблемы з каленам.
Ступень цяжкасці траўмы і перыяд, які спатрэбіцца беларускаму легіянеру "Бірмінгема" на ўзнаўленне, лекары вызначаць цягем 24 гадзінаў, паведамляе афіцыйны сайт англійскай каманды.