Амбасада Беларусі ў Маскве абвяргае, што Лукашэнка падпіша "дарожныя карты"

Амбасада Беларусі ў Маскве абвяргае, што Лукашэнка падпіша "дарожныя карты"

Амбасада Беларусі ў Маскве заявіла, што расійскія СМІ няправільна інтэрпрэтавалі словы амбасадара Уладзіміра Сямашкі. Са спасылкай на яго паведамлялася, быццам на сустрэчы 9 верасня ў Маскве Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін могуць падпісаць дарожныя карты па інтэграцыі дзяржаў.

У амбасадзе паведамілі, што Лукашэнка і Пуцін будуць абмяркоўваць беларуска-расійскія адносіны, у тым ліку развіццё Саюзнай дзяржавы.

А падпісваць дарожныя карты, можа, будзе прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка"Падпісаныя саюзныя праграмы могуць быць 10 верасня на пасяджэнні саюзнага Саўміна", — перадае БЕЛТА словы Уладзіміра Сямашкі.

У амбасадзе падкрэслілі, што Сямашка не казаў ў сваім выступе, быццам Лукашэнка і Пуцін падпішуць саюзныя праграмы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі