Амерыканец прапаноўваў прастытутцы капусту за сэкс
У ЗША 29-гадовы Алонса Ліверман спрабаваў заплаціць прастытутцы звычайнай капустай замест грошай.
Як паведамляе ТСН, спярша мужчына паабяцаў прастытутцы, што заплаціць зелянінай. А потым, каб яна правільна яго зразумела, удакладніў, што мае на ўвазе капусту ў прамым сэнсе гэтага слова.
Аднак у гэты дзень Ліверману не пашэнціла двойчы. Сэксу ў яго так і не было. А прастытутка, якой ён зрабіў дзіўную прапанову, апынулася паліцыянткай пад прыкрыццём.
Мужчыну арыштавалі за сэксуальнае дамаганне і падбухторванне да прастытуцыі.
Фота — nashagazeta.ch