Амерыканскі мільярдэр, абвінавачаны ў гандлі людзьмі, памёр у сваёй камеры
Амерыканскі мільярдэр і фінансіст Джэфры Эпштэйн, якога абвінавачваюць у гандлі людзьмі, знойдзены мёртвым у сваёй камеры. Яго ўтрымлівалі ў турме ў Нью-Ёрку ў чаканні суда па абвінавачванню ў продажы людзей у сэксуальнае рабства і ў подкупе патэнцыйных сведкаў.
Як паведамляе Бі-Бі-Сі са спасылкай на амерыканскія СМІ, цела Эпштэйна знайшлі ў суботу раніцай.
Ён адпрэчваў высунутыя абвінавачанні, аднак у сярэдзіне ліпеня мільярдэра адмовіліся выпускаць пад заклад да пачатку суда. Затрымалі Эпштэйна ў пачатку ліпеня ў штаце Нью-Джэрсі, куды ён прыбыў з Францыі.
25 ліпеня яго знайшлі ў камеры ў паўнепрытомным стане з раненнямі на шыі, пасля чаго даставілі ў лякарню. Не паведамлялася, была гэта спроба суіцыду або вынік нападу.