Анастасія Палажанка не прызнае сябе вінаватай па новым абвінавачанні

Намеснік старшыні міжнароднай грамадскай арганізацыі "Малады фронт" (Чэхія) Анастасія Палажанка не прызнае сябе вінаватай па новым абвінавачанні.

Як паведаміла Палажанка БелаПАН, 30 сакавіка яе выклікалі ў Камітэт дзяржбяспекі, дзе праінфармавалі, што крымінальная справа ў дачыненні да яе перакваліфікаваная. Раней Палажанка абвінавачвалася на падставе артыкула 293 КК (масавыя беспарадкі), учора ў КДБ ёй паведамілі, што гэтае абвінавачанне знятае і прад'яўлена новае — на падставе артыкула 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, у выніку чаго быў груба парушаны грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).


"Я сваю віну не прызнала і па новым артыкуле. Паказанні даваць адмовілася. Заявіла толькі, што сапраўды была 19 снежня 2010 года на плошчы Незалежнасці, але не лічу гэта злачынствам, а сябе — вінаватай у чымсьці", — сказала Палажанка.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі