Андрэй Кабякоў у аўторак наведае Боснію і Герцагавіну

Андрэй Кабякоў у аўторак наведае Боснію і Герцагавіну

Андрэй Кабякоў наведае з рабочым візітам Боснію і Герцагавіну. Беларускі прэм'ер-міністр паўдзельнічае ў пасяджэнні кіраўнікоў урадаў дзяржаваў-чальцоў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы. Яно пройдзе 13 снежня ў Сараева, інфармуе БЕЛТА.

Прэс-сакратар кіраўніка ўраду Беларусі Уладзіслаў Сычэвіч паведаміў, што Кабякоў выступіць з дакладам аб прыярытэтах старшынства нашай краіны ў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятыве ў 2017 годзе. Падчас візіту запланаваныя двухбаковыя сустрэчы прэм'ера з кіраўнікамі ўладаў, якія паўдзельнічаюць у пасяджэнні.

Як вядома, Цэнтральна-Еўрапейская ініцыятыва — гэта рэгіянальнае аб'яднанне, у якое ўваходзяць 18 краін. Акрамя Беларусі (наша краіна — з 1996 года), Босніі і Герцагавіны — гэта Албанія, Аўстрыя, Балгарыя, Венгрыя, Італія, Македонія, Малдова, Польшча, Румынія, Сербія, Славакія. Славенія, Харватыя, Чэхія, Чарнагорыя, Украіна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі