Англічанка закінула ў пралку шчаслівы латарэйны білет на 47 мільёнаў долараў
Жыхарка англійскага горада Вустэр выпадкова закінула ў пралку выйгрышны латарэйны білет, па якім можна атрымаць 33 мільёны фунтаў (прыблізна 47 мільёнаў долараў). Па словах жанчыны, білет латарэі Camelot ляжаў у кішэні джынсаў, якія яна і збіралася памыць.
Яна падала рэшткі білета ў газетную краму Ambleside News, дзе і набыла яго. Гаспадар крамы паведаміў, што жанчына была вельмі засмучоная.
Цяпер кампанія Camelot павінна праверыць сапраўднасць білета. На ім захавалася выйгрышная камбінацыя лічбаў, але дата, серыйны нумар і штрых-код не чытаюцца, паведамляе ВВС.