Анкахворага беларуса адмовіліся перавесці з-пад варты на хатні арышт
Анатоль Пугач / t.me/viasna96
Анкахворага Анатоля Пугача адмовіліся выпусціць з-пад варты. Такое рашэнне прыняў 23 студзеня суд у Баранавічах, паведамляюць праваабаронцы.
Суддзя Ірына Паўлоўская спаслалася на тое, што ў Пугача ёсць польскі від на жыхарства, і адмовілася перавесці яго нават пад хатні арышт.
28-гадовы Пугач быў затрыманы ў Баранавічах у сярэдзіне снежня 2022-га. Ён вярнуўся з Польшчы ў Беларусь, каб прайсці медабследаванне: у яго знайшлі анкалагічнае захворванне.
Мужчыну выставілі абвінавачванні паводле арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і ўзялі пад варту. Там ён знаходзіцца ўжо другі месяц.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.