Anonymous абвясцілі вайну гораду, які апраўдаў гвалтаўніка
Хакеры пагражаюць атакаваць горад Мэрывіл у штаце Місуры, калі ўлады не зоймуцца расследаваннем справы аб згвалтаванні двух дзяўчынак-падлеткаў.
У звароце і відэа, выпушчаным Anonymous, хакеры абяцаюць мэру Мэрывіла і іншым чыноўнікам муніцыпалітэта заступіцца за дзяўчынак. У твітэры міжнароднай хакерскай групоўкі сталі з'яўляцца паведамленні, прысвечаныя гэтай справе, з хэштэгам #OpMaryville.
Пагрозы хакераў сталі адказам на рэпартаж, апублікаваны ў The Kansas City Star, у якім распавядаецца пра меркаванае згвалтаванне дзяўчынак 13 і 14 гадоў. Па звестках рэпарцёра, у ноч на 8 студзеня 2012 года дзяўчынкі збеглі з хаты, каб сустрэцца са сваім знаёмым, 17-гадовым вучнем таго ж каледжа Мэцью Барнэтам (Matthew Barnett), унукам былога сенатара, і яго сябрам. Прыехаўшы да Барнэта дадому, адна з дзяўчынак, Дэйзі Коўлман (Daisy Coleman) зашмат выпіла, і Мэцью згвалціў яе. Яго сябар у той жа час згвалціў другую дзяўчынку, прычым яшчэ адзін іх знаёмы здымаў тое, што адбываецца, на відэа.
Пасля гэтага Барнэт адвёз Коўлман да яе дома і пакінуў на ганку. Па словах Мелінды Коўлман (маці Дэйзі), тэмпература ноччу была амаль нулявая, і да раніцы, калі яна знайшла сваю дачку на ганку, валасы дзяўчынкі прымерзлі да падлогі.
Мелінда Коўлман (справа) з дзецьмі Трысцінам і Дэйзі
Паліцыя пачала расследаванне справы і прад'явіла Мэцью Барнэту абвінавачванні. Справа другога падазраванага, 15-гадовага хлопчыка, былі перададзена ў суд па справах непаўналетніх. Аднак неўзабаве абвінавачванні былі знятыя, а сям'я Коўлманаў стала атрымліваць ананімныя пагрозы. Маці Дэйзі Коўлман была звольненая з працы, а іх дом пасля таго, як яны з'ехалі з горада, згарэў пры нявысветленых абставінах. Як мяркуе маці Дэйзі, гэта звязана з умяшальніцтвам сваякоў Мэцью Барнэта, паведамляе Lenta.ru.
Фота: www.nydailynews.com.