Затрыманага ў Арменіі беларуса адпусцілі на волю
Віктар Клімус / фота з яго акаўнту ў Фэйсбуку
Затрыманага ў Арменіі беларускага палітуцекача адпусцілі на волю. Пра гэта Віктар Клімус сам паведаміў у сацсетках.
"Жывы. Здаровы. На волі. Дзякуй усім, хто хваляваўся і падтрымліваў!" — напісаў ён у Фэйсбуку.
Пра затрыманне Віктара Клімуса стала вядома зранку 15 чэрвеня. Беларуса, які прыляцеў з Польшчы па працы, затрымалі ў аэрапорце Ерэвана. Армянскія памежнікі паведамілі, што яго імя значыцца ў міждзяржаўным вышуку.
Да вызвалення затрыманага беларуса падключыліся мясцовыя праваабаронцы, а таксама юрыдычная служба Офіса Святланы Ціханоўскай.
Брастаўчанін Віктар Клімус пакінуў Беларусь пры канцы 2020 года пад пагрозай палітычнага пераследу.