Аператыўна-аналітычны цэнтр хочуць надзяліць правам адключаць інтэрнэт

Аператары павінны будуць прытрымлівацца інструкцый OAЦ, а адказнасці за страты карыстальнікаў не будзе. 
Аператары павінны будуць прытрымлівацца інструкцый OAЦ, а адказнасці за страты карыстальнікаў не будзе. 

Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце хочуць надзяліць правам адключаць інтэрнэт. На адкрыцці вясновай сесіі Палаты прадстаўнікоў быў прадстаўлены праект папраўкі да закона "Аб сувязі". Апроч іншага, ён узаконьвае адключэнне інтэрнэту па рашэнні ААЦ "ў выпадках, прадугледжаных законапраектам", паведамляе dev.by.

Аператары павінны будуць прытрымлівацца інструкцый OAЦ, а адказнасці за страты карыстальнікаў не будзе.

Цяпер закон "Аб электрасувязі" дазваляе ў Беларусі прыпыняць або абмяжоўваць доступ да сувязі і інтэрнэту толькі "пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, увядзеннi надзвычайнага або ваеннага становішча".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі