Apple паказала найноўшыя смартфоны iPhone 8, iPhone 8 Plus, iPhone X (відэа)
12 верасня кампанія Apple паказала найноўшы смартфон iPhone 8, а таксама iPhone 8 Plus. Яны маюць шкляныя карпусы з функцыяй бесправадной зарадкі. Прэзентацыю праводзіў віцэ-прэзідэнт кампаніі Філіп Шылер. Паводле яго слоў, навінка мусіць стаць самай трывалай, самай недаступнай для вады і пылу за ўсю дзесяцігадовую гісторыю смартфона. Апарат мае больш дасканалы працэсар, чым у яго папярэднікаў. Дынамікі iPhone 8 сталі на 25% гучнейшыя, чым у iPhone 7.
На прэзентацыі паказалі і iPhone X, быў названы яго кошт — да 999 долараў.
Фота: Reuters, АР