Аргенціна са скрыпам выйшла ў чвэрцьфінал Мундыялю
У адной восьмай лацінаамерыканцы не без праблем перамаглі швейцарцаў.
Асноўны час гульні Аргенціна-Швейцарыя не прынёс галоў. Лацінаамерыканцы выглядалі падчас матчу больш упэўнена, пастаянна атакавалі, аднак прабіць браму швейцарцаў змаглі толькі на 118 хвіліне. З перадачы Мессі гол забіў Дзі Маріё. Пад самы канец гульні швейцарцы трапілі ў штангу пасля падачы з углавога. Аднак лік зраўняць не змаглі.