Марадона: Месі не заслужыў "Залаты мяч"
Лепшым гульцом футбольнага чэмпіянату свету ў Бразіліі быў названы нападаючы зборнай Аргенціны Ліянэль Месі.
У 7 матчах ён забіў 4 галы (адзін — з пенальці). У фінальным матчы Месі вызначыцца не змог, яго каманда прайграла немцам — 0:1.
Легендарны аргенцінскі футбаліст Дзіега Марадона заявіў, што Месі не павінен быў прызнавацца ўладальнікам "Залатога мяча". "Маркетынгавыя службы захацелі ўручыць яму тое, чаго ён не заслужыў, гэта нельга назваць справядлівым рашэннем. Я бачыў, што ён не хацеў ісці атрымліваць узнагароду", — цытуе словы Марадоны РІА "Новости".
Ён лічыць найлепшым гульцом турніра калумбійца Хамеса Радрыгеса, які забіў 6 галоў у пяці матчах і стаў найлепшым бамбардзірам.
Фота — ria.ru, nn.by