Названы найлепшы спартсмен 2023 года па версіі часопіса Time
Ліянэль Месі
Названы найлепшы спартсмен 2023 года па версіі амерыканскага часопіса Time. Гэта футбаліст зборнай Аргенціны і "Інтэр Маямі" Ліянэль Месі.
Месі 36 гадоў. Ён лічыцца адным з найлепшых футбалістаў на планеце. На працягу доўгай спартыўнай кар'еры ён гуляў у Еўропе — за "Барселону", а пасля — за ПСЖ. Сёлета Ліянэль Месі з'ехаў за акіян і гуляе за амерыканскую каманду. У 2023-м ён восьмы раз стаў уладальнікам "Залатога мяча".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.