Вынікі ЧС у Бразіліі: Месі — лепшы гулец, Радрыгес — лепшы бамбардзір
Футбольная зборная Нямеччыны стала чатырохразовым чэмпіёнам свету. У фінале немцы перайгралі ў дадатковы час аргенцінцаў — 1:0.
Лепшым гульцом першынства прызналі аргенцінца Ліянэля Месі, ён атрымаў "Залаты мяч". "Срэбраны мяч" дастаўся немцу Томасу Мюлеру, а "бронзавы" — галандцу Ар'ену Робену.
Лепшым бамбардзірам турніра стаў калумбіец Хамес Радрыгес, які забіў 6 галоў. Лепшым брамнікам назвалі немца Мануэля Ноера. Найлепшым маладым гульцом чэмпіянату прызналі француза Поля Погбу. Зборную Калумбіі ўзнагародзілі прызам Fair play (за сумленную гульню).
Фота — Прессбол