Арнольд Шварцэнегер здымаецца ў фільме "Вій-2"
Знакаміты галівудскі акцёр Арнольд Шварцэнегер здымаецца ў фільме "Вій-2", які мае назву "Падарожжа ў Кітай: Тайна Жалезнай маскі". Гэта расійска-кітайскі праект. У ім таксама ўдзельнічае іншая зорка Галівуда — Джэкі Чан. Галоўную ролю ў фільме, падарожніка Джанатана Грына, выконвае брытанскі акцёр Джэйсан Флемінг, інфармуе РІА "Новости".
Паводле сюжэта фільма, Грын атрымае ў Расіі замову на выраб карт Далёкага Усходу. Падчас падарожжа ён трапляе ў Кітай.
Рэжысёрам "Вія-2" з'яўляецца Алег Сцепчанка. Два гады таму ён зняў па матывах знакамітай аповесці Мікалая Гогаля фільм "Вий 3D". Прэм'ера сіквела прызначаная на пачатак 2017 года.