Артур Раманчук вырашыў з заўтрашняга дня адбываць дзевяць сутак

Артур Раманчук з 11 лютага пачне адбываць дзевяць сутак. Сёння ён разам з участковым міліцыянтам наведаў СІЗА Кастрычніцкага раёну Гродна, паведамляе Радыё Свабода.

Нагадаем, пляменнік Яраслава Раманчука днямі атрымаў пастанову суда, паводле якой ён павінен адбыць яшчэ 9 сутак. За ўдзел у Плошчы яго асудзілі на 12 сутак, але праз трое сутак выпусцілі з Жодзінскай турмы.

Пастанову суду Артур Раманчук атрымаў некалькі дзён таму, але паколькі хварэў на грып і мае медыцынскую даведку да суботы, яму дазволілі знаходзіцца дома.

Арцём вырашыў ісці адбываць пакаранне заўтра, бо пачуўся лепей, а ў панядзелак у яго сканчаюцца канікулы. Ён навучаецца на першым курсе Люблінскага ўнівэрсытэта ў Польшчы.

Сёння ж у гродзенскай пракуратуры Арцёма Раманчука дапыталі ў якасці сведкі падзеяў, якія адбываліся ў Мінску 19 снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі