Астраномы анансуюць у 2025 годзе сем нябесных з'яў

Cуперпоўня

Cуперпоўня / Reuters

Прафесійныя астраномы анансуюць у 2025 годзе сем нябесных з'яў. Сярод іх — два зацьменні (адно месяцовае і адно сонечнае) і адразу тры суперпоўні. У новым годзе будуць і метэорныя патокі, паўночныя ззянні, частата і інтэнсіўнасць якіх растуць па меры росту сонечнай актыўнасці, паведамляе "Бі-Бі-Сі".

Метэоры — гэта аскепкі нябесных целаў, якія на велізарнай хуткасці (да 70 км за секунду) улятаюць у атмасферу Зямлі і амаль імгненна выпараюцца ад жахлівага трэння, пакідаючы ў начным небе яркія палосы. У ноч з 3 на 4 студзеня свайго максімуму дасягне метэорны паток Квадрантыды, адзін з самых моцных, які атакуе нашу планету.

29 сакавіка здарыцца сонечнае зацьменне, калі Сонца, Месяц і Зямля выбудуюцца ў адну лінію. Поўным яно будзе толькі для жыхароў часткі Канады.

На 7 верасня прыпадае месяцовае зацьменне, якое будзе вельмі працяглым.

Летась былі чатыры суперпоўні, у 2025 годзе іх будзе тры. Яны прыпадаюць на 7 кастрычніка, 5 лістапада і 4 снежня. Суперпоўня здараецца, калі ў поўню наш спадарожнік знаходзіцца ў самай блізкай кропцы арбіты да Зямлі. За кошт гэтага Месяц выглядае на небасхіле прыкладна на 30% большым і 15% ярчэйшым, чым звычайна.

Астраномы абяцаюць і паўночныя ззянні. Яны ўзнікаюць праз сутыкненне зараджаных сонечных часціц з газамі ў атмасферы Зямлі ў раёне магнітных палюсоў. 11-гадовы цыкл актыўнасці Сонца дасягае свайго піку, таму ў бліжэйшыя 12 месяцаў паўночныя ззянні можна будзе назіраць значна часцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі