Атрад спецназу заўважылі ў закінутым дзіцячым летніку пад Гомелем

Штурм корпуса летніка "Чайка"

Штурм корпуса летніка "Чайка" / відэа сілавікоў

ТГ-канал, блізкі да сілавікоў днямі апублікаваў відэа вучэнняў атрада спецнагу "Буран" вайсковай часці 5525. Спецназаўцы штурмуюць закінутыя будынкі і руйнуюць іх пры дапамозе выбухаў. Месца іх трэніроўку ўдалося вызначыць журналістам "Флагштока".

Гаворка ідзе пра закінуты дзіцячы летнік "Чайка". Апазналі яго па адным з карпусоў. Гэты летнік, размешчаны ва ўрочышчы Прыбар, да 2021 года належаў будаўнічаму трэсту №14. Перажываючы сур'ёзныя фінансавыя праблемы, трэст выставіў яго на продаж.

Маніторынгавая група "Беларускі Гаюн" раней паведамляла, што ў Прыбарскім сельсавеце Гомельскага раёна плануецца будаўніцтва вайсковага гарадка на базе пяці закінутых дзіцячых летнікаў — "Чайка", "Агеньчык", "Галактыка", "Ліцейшчык" і "Лясная паляна".

Для будаўніцтва вайсковага гарадка ў лістападзе 2023 года з дзіцячага летніка "Галактыка" выселілі страйкбольны клуб "Карсар".

У вёсках Прыбарскага сельсавета з вясны 2023-га мясцовыя ўлады перасталі вылучаць грамадзянам землі пад забудову.

Атрад "Буран", згодна з афіцыйнай інфармацыяй, з'явіўся ва ўнутраных войсках улетку 2023 года і прызначаны для барацьбы з дыверсійна-разведвальнымі групамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі