Аўтара мема пра памідоры са смятанай зноў пасадзілі на 15 сутак

Аўтара мема пра памідоры са смятанай зноў пасадзілі на 15 сутак

Зноў затрымалі героя мема пра памідоры са смятанай Анатоля Шалковіча. Ягоны сябар Аляксандр Знак паведаміў, што яго асудзілі на 15 сутак. 

Таксама на 15 сутак асудзілі іх агульнага сябра Сяргея Глушакова.

"Ад Сержука я ніколі ў жыцці не чуў брыдкага слова, а ён адправіўся ў РАУС, “раскідаў нейкія паперы і аблаяў міліцыянтаў”. А Анатоль, якому некалькі тыдняў таму выдалілі жаўцяк і ён ледзь ходзіць, вырашыў патузацца з супрацоўнікамі органаў", — піша Аляксандр Знак пра абвінавачанні, якія выставілі абодвум арыштаваным.
 
На мяжы 2021 і 2022 гадоў Шалковіч 60 дзён правёў у нечалавечых умовах ізалятара на Акрэсціна. Ён выйшаў на волю 10 студзеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі