Бацька і сын з Мсціслава гвалтавалі прыёмных дзяцей сям'і
У Магілёўскім абласным судзе асудзілі бацьку і сына з Мсціслава. Іх прызналі вінаватымі ў згвалтаванні прыёмных дзяцей сям'і — хлопчыка і дзяўчынкі, перадае БЕЛТА.
Пра злачынства стала вядома, калі зацяжарыла 13-гадовая дзяўчынка з гэтай сям'і. У 14 гадоў яна нарадзіла. Экспертыза ДНК пацвердзіла, што дзіця нарадзілася ад яе прыёмнага бацькі.
Суд высветліў, што мужчына гвалтаваў прыёмную дачку з верасня 2014-га па красавік 2016 года, а потым у чэрвені 2016-га, калі яна дасягнула 14-гадовага ўзросту.
Родны сын у гэтай сям'і, скарыстаўшыся залішняй дзіцячай даверлівасцю, з 2011-га па 2016 год гвалтаваў заведама малалетніх хлопчыка і дзяўчынку.
Пасля апеляцыйнага разгляду судовай калегіяй прысуд супраць мсціслаўцаў набыў моц 3 жніўня. Бацьку сям'і асудзілі на 14 гадоў, а яго сына — на 19 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.