Бацькі загінулай трохгадовай дзяўчынкі падалі іск у памеры 1,5 млрд рублёў
17 чэрвеня яе збіў аўтамабіль Ford Mondeo у двары аднаго з дамоў на вуліцы Розы Люксембург у Мінску. На наступны дзень дзяўчынка памерла ў бальніцы.
Працэс над 36-гадовым кіроўцам праходзіць у судзе Маскоўскага раёна сталіцы. Пракурор сёння папрасіў прысудзіць яго на два гады зняволення з адбыццём пакарання ў калоніі-пасяленні з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі на пяць гадоў. Кіроўца, дарэчы, не знаходзіцца пад вартай.
Бацькі дзяўчынкі падчас паседжання 7 кастрычніка заявілі маральны пазоў у 1,5 млрд рублёў. Як чакаецца, заўтра можа быць агучаны прысуд, паведамляе БелаПАН.
Больш падрабязна пра трагічную гісторыю гл. тут.
Фота — Fotolia, tut.by