Банкі аднаўляюць валютна-абменныя аперацыі па рублёвых картках

Многія беларускія банкі аднаўляюць валютна-абменныя аперацыі па рублёвых картках, інфармуе БЕЛТА.

Так, МТБанк павялічыў ліміты пры выкарыстанні рублёвых банкаўскіх картак за мяжой. З 26 студзеня такімі карткамі можна будзе разлічыцца ў дзень на суму, роўную 7,5 млн рублёў. Такая ж норма ўведзеная і для аперацый з замежнымі інтэрнэт-крамамі. Акрамя таго, банк павялічыў тыднёвы ліміт па разліку рублёвай картай за мяжой, роўны 30 млн рублёў. Наяўнымі з рублёвых картак за мяжой можна будзе зняць суму, эквівалентную 4,5 млн рублёў у дзень і 15 млн рублёў у тыдзень.

Банк ВТБ з 27 студзеня павялічвае ліміт на замежныя валютна-абменныя аперацыі па рублёвых картках Visa. Сутачны ліміт павялічваецца з ранейшых 300 еўра да 500 еўра (пры аперацыях у іншых валютах — у эквіваленце).

Банк "Масква-Мінск" таксама аднавіў валютна-абменныя аперацыі для рублёвых картак.

Некаторыя беларускія банкі (Белаграпрамбанк, БПС-Сбербанк, Альфа-банк) раней знялі частку абмежаванняў па безнаяўных валютна-абменных аперацый.

Нагадаем, што абмежаванні для валютных аперацый былі ўведзеныя банкамі ў снежні 2014 года.

Фота — select-news.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі