Баранавіцкія падаткавікі забіраюць аўто ў "шэрых" таксоўцаў
Супрацоўнікі Баранавіцкай падатковай інспекцыі арыштавалі аўтамабілі "Пежо" і "Форд". Іх гаспадары займаліся перавозкаю пасажыраў без ліцэнзіі. Крымінальную справу будзе разглядаць Брэсцкі гаспадарчы суд. "Шэрым таксоўцам" пагражае канфіскацыя аўтамашын і штраф у памеры 3,5 млн рублёў (100 базавых велічынь).