Баранавіцкія ўлады набылі металадэтэктары, каб праводзіць масавыя акцыі
Два стацыянарныя металадэтэктары для бяспекі правядзення масавых акцый набыў Баранавіцкі гарвыканкам за 20 млн. рублёў. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка мясцовай міліцыі Валерый Траяноўскі.
Такія дэтэктары ўжываюцца ў аэрапортах. Праўда, каб трапіць на масавую акцыю, цяпер давядзецца выстаяць даўжэзную чаргу. Таму міліцыянты раяць удзельнікам масавых святаў і іншых акцый прыходзіць за 1,5 гадзіны да пачатку ўрачыстасці.