“Борисовские новости” вярнуліся ў каталог “Белпошты”
Пасля 8-гадовай забароны на гэтую незалежную газету зноў можна падпісацца.
Пра гэта Радыё Свабода паведаміў рэдактар выдання Анатоль Букас. Аднак ён стрымана ставіцца да гэтай навіны, бо адразу ж узніклі цяжкасці з распаўсюдам газеты праз дзяржаўную пошту.
Напрыклад, у аддзяленнях сувязі паздымалі рэкламныя ўлёткі газеты, а ў чым прычына — пакуль незразумела. Спадар Букас кажа, што няма гаворкі пра вяртанне “Борисовских новостей” у шапікі “Белсаюздруку”, аднак ён усё ж будзе весці перамовы з гэтым ведамствам.