Дунья Міятавіч заступілася за інтэрнэт-СМІ
Прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ распачала афіцыйны візіт у Мінск адкрыццём семінара для прадстаўнікоў інтэрнэт-СМІ.
У сваім прывітальным слове Міятавіч выказала задаволенасць тым, што ў працы семінара прымаюць удзел прадстаўнікі як незалежных, так і дзяржаўных беларускіх СМІ, перадае прэс-служба БАЖ.
Таксама Міятавіч падкрэсліла сваю прынцыповую пазіцыю наконт цэнзуры ў інтэрнэце. Па яе словах, інтэрнэт вызначае тое, як мы будзем размаўляць паміж сабой у бліжэйшыя дзесяцігоддзі. Менавіта таму ў гэтай галіне нельга рабіць памылак і няправільных крокаў. І таму інтэрнэт-СМІ не павінны зазнаваць пераслед.
Напрыканцы свайго выступлення прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ выказала спадзяванне, што ў хуткім часе здолее ізноў прыехаць у Беларусь.
Фота — baj.by