У Расіі прызналі экстрэмісцкім выданне, зарэгістраванае ў Беларусі
Адпаведнае рашэнне вынес суд горада Бранска.
Ён прызнаў экстрэмісцкімі кнігі лідара Рускага нацыянальнага адзінства (РНЕ) Аляксандра Баркашова "Азбука русского националиста", "Жидоведение" і газету "Русский порядок".
Эксперты зрабілі выснову "пра наяўнасць у друкаваных выданнях прыкмет распальвання варожасці і нянавісці па нацыянальнай і рэлігійнай прыкметах". Гэтыя друкаваныя выданні будуць уключаны ў федэральны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, паведамляе сайт горада Бранска.
Як адзначае сайт, газета "Русский порядок" выпускалася з 1992 па 2002 год і была пры гэтым зарэгістраваная не ў Расіі, а Дзяржкамітэтам Рэспублікі Беларусь па друку (рэгістрацыйны нумар 1390).