Баскетбаліст зборнай Турцыі і "Бостан Сэлтыкс": Леўчанка павінна быць вызвалена!

Баскетбаліст зборнай Турцыі і "Бостан Сэлтыкс": Леўчанка павінна быць вызвалена!

Вядомую беларускую баскетбалістку Алену Леўчанка, адпраўленую на 15 сутак арышту за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту ў Мінску, працягваюць падтрымліваць айчынныя і замежныя спартсмены. Сярод іх — Энес Кантэр, цэнтравы зборнай Турцыі і "Бостан Сэлтыкс". "Баскетбалістка Алена Леўчанка затрымана ў аэрапорце паліцыяй Лукашэнкі, піша ён у Twitter. — Чаму? Таму што яна актыўная ўдзельніца Свабоднай асацыяцыі беларускіх спартсменаў".

Кантэр патрабуе: "Яна павінна быць вызвалена! Яна ехала на лячэнне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі