Баскетбалістка зборнай Беларусі выказалася пра гомасэксуалізм

"У Амерыцы такія заявы ўспрымаюцца неяк прасцей, — цытуе словы баскетбалісткі "Прессбол". — У нас за кошт менталітэту, напэўна, людзі рэагуюць па-рознаму. Мне абсалютна ўсё роўна, хто як жыве і якой арыентацыі прытрымліваецца. У кожнага свой ​​лёс. Яму добра так — на здароўе. Я не праціўніца нетрадыцыйнай арыентацыі, але я б не афішавала, калі б падобнае здарылася ў маім жыцці. Але ў нас жа як? Усе ўсё ведаюць. Так што схаваць такое складана... Я ж стаўлюся да гомасэксуалізму спакойна, таму што гуляла ў камандах, дзе гэтая з'ява прысутнічае ў 50 працэнтах выпадкаў".
 

Фота — pressball.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі