Сайт “Беларускі партызан”: за гомасэксуалізм у Беларусі будуць судзіць

Пра гэта belaruspartisan.org паведаміла крыніца ў апараце Палаты прадстаўнікоў. “Не выключана, што ўжо праз паўгода-год палавыя стасункі мужчыны з мужчынам (мужаложаства) у Беларусі будуць карацца пазбаўленнем волі на тэрмін да дзесяці год з канфіскацыяй маёмасці. За прапаганду гомасэксуалізма — штрафам або пазбаўленнем волі да 5 гадоў”, — дзеліцца інфармацыяй “Беларускі партызан”.


Сайт таксама нагадвае пра тое, што Аляксандр Лукашэнка неаднаразова выказваўся супраць гомасэксуальных стасункаў. Але пры гэтым ён адносна цярпіма ставіцца да лесбіянак. Такія меркаванні кіраўнік Беларусі выказаў у інтэрв’ю брытанскай газеце Independent у кастрычніку 2012 года.



“Што тычыцца жанчыны — жанчына, я ўжо недзе казаў пра гэта: гэта наша мужыкоў віна, што жанчына сёння жанчыне замяніла мужчыну. Гэта наша віна. Таму я шкадую. Мы несапраўднымі апынуліся мужчынамі для некаторых жанчын”, — сказаў беларускі лідар.


“А вось што тычыцца мужыкоў, я кажу: свят-свят! Гасподзь з імі! Я нідзе ініцыятыўна не абмяркоўваю і болей за тое, не асуджаю іх. Таму што пакуль гэта за мяжой майго разумення. Болей за тое, я калі гэта і ўспрымаю, то вельмі негатыўны, я гэта лічу вельмі ненармальным”, — заявіў тады Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі