Палата прадстаўнікоў: Законапраекта пра гомасэксуалізм няма і ў планах!
Сайт “Беларускі партызан” напярэдадні паведаміў, што за гомасэксуалізм у Беларусі будуць судзіць.
Нібыта, адпаведныя папраўкі ў Крымінальны кодэкс плануюць унесці на разгляд ужо на асенняй парламенцкай сесіі (прадугледжваецца пакаранне — да 10 гадоў пазбаўлення волі). Аднак прадстаўнік прэс-службы Палаты прадстаўнікоў назваў гэтую інфармацыю правакацыяй. "Няма такога законапраекта ў парламенце. І ў планах распрацоўкі яго таксама няма", — заявіў ён у каментары РІА "Новости".
Тое, што падобнага законапраекта няма ў планах Палаты прадстаўнікоў, пацвердзілі некалькі дэпутатаў з профільных камісій.
Баскетбалістка зборнай Беларусі выказалася пра гомасэксуалізм
Фота — bymedia.net