Баскетбалісты "Мінска" атрымалі першую перамогу пасля 34 паражэнняў запар
Баскетбалісты "Мінска" атрымалі першую перамогу
Баскетбольны клуб "Мінск" атрымаў першую перамогу ў цяперашнім сезоне Адзінай Лігі ВТБ.
У сябе дома беларускія баскетбалісты выйгралі ў казахстанскай "Астаны" з лікам 60:58.
Да гэтага было 34 паражэнні запар.
Наступны матч БК "Мінск" правядзе ў гасцях у "Уралмаша". Паядынак пачнецца 31 сакавіка ў 16:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.