Баскетбалісты "Мінска" прайгралі 21 матч з 22-х
"Самара" — "Мінск" / vk.com/bksamara
У рэгулярным чэмпіянаце Адзінай лігі ВТБ скончыўся першы этап. Баскетбалісты "Мінска" прайгралі 21 матч з 22-х. У чацвер у гасцях было паражэнне ад "Самары" — 71:78 (19:18, 19:26, 19:17, 14:17).
Беларускі клуб праводзіць катастрафічны сезон. Перад яго пачаткам ён адмовіўся ад ранейшай назвы "Цмокі". З 28 студзеня для "Мінска" пачынаецца другі этап — матчы ў групе "В".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.