Топавага арбітра трымаюць за кратамі праз стварэнне баскетбольнага чата
Аляксандр Сырыца
Вядомы беларускі суддзя Аляксандр Сырыца апынуўся за кратамі за стварэнне баскетбольнага чата. Пра гэта стала вядома Еўрарадыё. Яго затрымалі ў студзені 2024 году, калі ён вяртаўся ў Беларусь. Зараз ён знаходзіцца ў СІЗА. Яго абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі і стварэнні экстрэмісцкага фармавання (таго самага баскетбольнага чата).
Сырыца раней лічыў, што прыезд у Беларусь не звязаны з вялікімі рызыкамі. На мяжы затрымалі таксама і ягоную жонку (яна адсядзела суткі). А ўдзельнікаў чата выклікалі на допыт.
Аляксандр Сырыца на працягу многіх гадоў быў адным з найлепшых баскетбольных арбітраў Беларусі (у 2011 годзе "СБ — Беларусь сегодня" пісала пра яго як пра лепшае). Судзьдзя FIBA з 2005 года. У 2019 годзе разам з калегамі Сырыца падаў у суд на федэрацыю баскетбола, прайграў і патрапіў у чорны спіс. Жыў у Аўстраліі, займаўся бізнэсам, часта бываў ва Ўкраіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.