Баскетбольныя каманды з Беларусі не прымуць удзел у новым сезоне Лігі ВТБ

Баскетбалісты "Мінска"

Баскетбалісты "Мінска" / БК "Мінск"

У новым сезоне Лігі ВТБ беларускі баскетбольны клуб "Мінск" выступаць не будзе, паведамляе тэлеграм-канал "Перехват".

Існуе вялікая верагоднасць, што іншыя каманды з Беларусі таксама не прымуць удзе у расійскім чэмпіянаце.

У мінулым сезоне баскетбалісты "Мінска" прайгралі ў 39 матчах з 40 і занялі апошняе месца. У Адзінай лізе каманда выступала з сезона-2010/11 і ні разу не дайшла да плэй-оф. Затое экс-"Цмокі" сталі сёлета чэмпіёнамі Беларусі — шаснаццаты раз запар.

Чакаецца, што БК "Мінск" будзе заяўлены ў моладзевую Лігу ВТБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі