Баскетбалісты "Мінска" сталі чэмпіёнамі Беларусі
Чэмпіёны 16-ы раз запар
Баскетбалісты "Мінска" сталі чэмпіёнамі Беларусі. Яны выйгралі фінальную серыю ў "Гродна-93" з лікам 3:1.
Спачатку ў сталіцы "Мінск" двойчы выйграў — 75:66 і 88:79. Аднак у Лідзе "Гродна-93" перамог у авертайме і часова захаваў інтрыгу — 91:88. 24 траўня каманды зноў гулялі ў Лідзе, і "Мінск" выйграў — 90:81.
Баскетбалісты "Мінска" сталі чэмпіёнамі Беларусі 16-ы раз запар. У нацыянальным чэмпіянаце мінская каманда гуляе ўпэўнена, а вось у Лізе ВТБ былі рэкордныя 39 паражэнняў у 40 матчах сезона.
Бронза ў магілёўскага "Барысфена".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.