Байцы "Правага сектара" пад Мукачова атрымалі боепрыпасы, параненых вывезлі
У Закарпацкай вобласці Украіны сілавікі працягваюць аперацыю па нейтралізацыі ўзброенай групы ўкраінскіх нацыяналістаў.
12 ліпеня ў Закарпацкай вобласці Украіны працягваецца аперацыя па нейтралізацыі ўзброенай групы "Правага сектара". Напярэдадні яна ўдзельнічала ў перастрэлцы ў Мукачава, нібыта, з-за спробы спыніць кантрабанду з-за мяжы. Нацыяналісты ўступілі ў канфлікт з аховай бізнесмена і дэпутата Вярхоўнай Рады Міхаіла Ланьё (яго яны называюць крымінальным аўтарытэтам) і міліцыяй. Падчас выезду з горада байцы ПС, сярод якіх ёсць і ўдзельнікі баявых дзеянняў на Данбасе, знішчылі з гранатамётаў і кулямёта тры міліцэйскія аўтамабілі.
"Паўстанцы" з "Правага сектара" адмаўляюцца складваць зброю (відэа)
Сілавікі заяўлялі, што група акружаная і ёй прапанавалі здацца. Спачатку яны знаходзіліся ў будынку АЗС, пасля — у лесапаласе. Нацыяналісты выйшлі з акружэння і манеўруюць у лясах і гарах. Як паведамляе тэлеканал "112 Украіна", у групе "Правага сектара" былі двое загінулых і 4 параненых. Іншыя групы ПС выйшлі на сувязь і забралі параненых, таксама яны даставілі боепрыпасы. Калі гэта адпавядае сапраўднасці, то група стала яшчэ больш мабільнай. "Яны будуць трымацца далей", — заявіў прадстаўнік арганізацыі.
Супраць байцоў "Правага сектара" могуць выкарыстаць бронетэхніку
Адзначаецца, што кіраўнік "Правага сектара" Дзмітрый Яраш не даваў ім загад скласці зброю і здацца. ПС патрабуе адстаўкі міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава, мясцовага кіраўніцтва правахоўных органаў, прыцягнення да адказнасці вінаватых у перастрэлцы ў Мукачава. У шэрагу гарадоў Украіны, у тым ліку і ў Кіеве, праходзяць вулічныя акцыі, арганізаваныя нацыяналістамі. Некаторыя добраахвотніцкія падраздзяленні ("Данбас", "Азоў") выказалі падтрымку "Праваму сектару". З'явілася інфармацыя, што Яраш вёў перамовы з прэзідэнтам Парашэнкам.
Тым часам у Закарпацкай вобласці канцэнтруюцца спецпадраздзяленні, Нацгвардыя, бронетэхніка. Сілавікі ўзялі ў аблогі вучэбна-трэніровачныя базы "Правага сектара". Байцы, якія знаходзяцца на іх, маюць зброю, некаторыя — баявы досвед. Чым скончыцца супрацьстаянне, пакуль цяжка спрагназаваць.
З'явілася аператыўнае відэа стральбы ў Мукачава
Фота: ria.ru, AP, AFP