З'явілася аператыўнае відэа стральбы ў Мукачава

З'явілася аператыўнае відэа стральбы ў горадзе Мукачава Закарпацкай вобласці Украіны. Гэта падзеі 11 ліпеня, калі ва ўкраінскім горадзе абылася перастрэлка з удзелам байцоў "Правага сектара" (сярод іх ёсць франтавікі, удзельнікі баёў на Данбасе). На самым пачатку відэазапісу — пачатак канфлікту, калі быў цяжка паранены адзін чалавек. Далей байцы "Правага сектара" знішчылі з кулямёта і гранатамётаў тры міліцэйскія аўтамабілі, якімі быў заблакаваны выезд з горада. Праваахоўнікі дагэтуль вядуць перамовы з нацыяналістамі аб здачы зброі.

"Паўстанцы" з "Правага сектара" адмаўляюцца складваць зброю (відэа)


Супраць байцоў "Правага сектара" могуць выкарыстаць бронетэхніку

Як стала вядома, украінскія сілавікі пры падтрымцы бронетэхнікі заблакавалі ўсе вучэбна-трэніровачныя базы "Правага сектара" ў заходніх абласцях Украіны. Менавіта там рыхтаваліся байцы для адпраўкі на Данбас. Нацыяналісты мяркуюць, што такім чынам робіцца спроба не дапусціць выезду падтрымкі для акружанай пад Мукачавам групы.

Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі