Супраць байцоў "Правага сектара" могуць выкарыстаць бронетэхніку

У раёне горада Мукачава ў Закарпацкай вобласці Украіны працягваецца супрацьстаянне. Узброеныя байцы "Правага сектара" (ад 10 да 20 чалавек, а сярод іх і франтавікі, удзельнікі баёў на Данбасе) ўчора ўдзельнічалі ў перастрэлцы з аховай дэпутата Вярхоўнай Рады, бізнесмена Міхаіла Ланьё. На баку апошняга была і міліцыя. Былі забітыя і параненыя. Больш падрабязна пра гэта гл. тут. На выездзе з горада нацыяналісты знішчылі з гранатамётаў тры міліцэйскія машыны, якімі была заблакаваная дарога. Пасля групу ўзялі ў акружэнне, з імі вялі перамовы аб здачы зброі.

Як інфармуе сайт 112.ua, нацыяналісты, верагодна, выйшлі з акружэння і праз горы пайшлі ў бок раённага цэнтра Пярэчын. У раён перадыслакуюцца падраздзяленні спецназу і Нацгвардыі, бронетэхніка (яна прарвалася праз "блокпост" нацыяналістаў). Туды ж выехала кіраўніцтва "Правага сектара", ідуць перамовы. Як вядома, арганізацыя патрабуе адстаўкі мясцовых сілавікоў і міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава, арышту вінаватых у трагедыі ды аб'ектыўнага расследавання. Дарэчы, генпракурор Украіны Віктар Шокін стварыў спецыяльную групу для расследавання падзеяў у Мукачава.

Фота: УНІАН, AFP, АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі